Па ўсёй зямлі адзначаюць людзі навагодняе свята, рыхтуюцца да яго. Колькі краін столькі і звычаяў. Ім і прысвечана была сёння забаўляльная гульня "Святочны серпантын". Адказваючы на пытанні віктарыны "Навагодняя мазаіка", навучэнцы даведаліся не толькі як святкуюць Новы год у нашай Беларусі, але ў розных краінах свету. У другім туры гульні хлопцы прайшлі тэст "Навагоднія прыкметы". Працягам вясёлага мерапрыемства стала творчае заданне" навагоднія паэты "і конкурс "Дзе гэта відаць". Дзецям было цікава і весела, панаваў святочны настрой.
Таксама, сёння прайшла спартыўная праграма "Дзень рэкордаў". Дзеці прадэманстравалі свае фізічныя магчымасці, паспаборнічалі, атрымалі зарад пазітыўных эмоцый.



