Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Актуальная інфармацыя аб школьнай форме ў 2025/2026 нав. г.

Паважаныя бацькі і навучэнцы!

З 1 верасня 2022 г. у школах рэалізуецца Дзяржаўны школьны стандарт, у адпаведнасці з якім уведзены абавязковы дзелавы стыль адзення для школьнікаў з адзіным элементам для канкрэтнай установы адукацыі. Ужо ў бягучым навучальным годзе ва ўсіх беларускіх школьнікаў з'явіліся адзіныя элементы школьнага адзення. А з 2023/2024 навучальнага года быў уведзены другі элемент школьнага адзення дзелавога стылю.

Аднак форма не будзе адзінай для ўсіх устаноў адукацыі. Як адзначыў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, гаворка ідзе не пра тое, што "ўся краіна надзене аднолькавыя штаны, аднолькавы пінжак і пойдзе ў адным колеры ў школу". "Беллегпрам" прапануе цэлую лінейку адзення, якое выкарыстоўваецца ў якасці школьнай формы для навучэнцаў, "таму кожная ўстанова адукацыі на сваёй радзе зможа выбраць камфортную школьную форму, але пры гэтым для ўсіх вучняў гэта будзе адзіная форма".

У ходзе адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе ва ўсіх відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы І-ХІ класаў прадоўжаць прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. У нашай установе адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе былі абраныя камізэлька сіняга (цёмна-сіняга) колеру і значок, як абавязковыя элементы адзінага школьнага адзення дзелавога стылю. Нашэнне адзення дзелавога стылю вучнямі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца нормай, якая вызначаецца Статутам і правіламі ўнутранага распарадку для вучняў.

Адзіны падыход да школьнай формы ва ўстанове адукацыі з 2025/2026 навучальнага года:

Адзіны абавязковы элемент школьнага адзення дзелавога стылю: штаны (спадніца) сіняга, цёмна-сініх колеру і кашуля (блузка) светлых тонаў для ўсіх навучэнцаў нашай школы.

Узоры адзення дзелавога стылю зацвярджаюцца Каардынацыйнай радай па пытаннях адзення дзелавога стылю для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Асноўны стандарт вопраткідля ўсіх вучняў – вучэбны дзелавы стыль (спасылка)

Раздзелы сайта