Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Сорагская школа ўтворана ў 1925 году. 27 чэрвеня 1954 гады адбыўся першы выпуск вучняў сярэдняй школы.

Здание старой школы

 Да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1975 год) быў пабудавана новы будынак школы.

Сорагская сярэдняя школа дала пуцёўку ў жыццё больш 1500 выпускнікам, якія працуюць у розных абласцях роднай Беларусі і за яе межамі. У тым ліку 8 выпускнікоў у родных сценах школы. Рашэннем Мінскага абласнога камітэта ад 9 жніўня 2002 гады за № 554 Сорагскай сярэдняй школе прысвоена імя генерал-палкоўніка Канстанціна Васільевіча Герчыка, выпускніка школы, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Узброеным Сілам, а таксама засваенню космасу ў мірных мэтах.

Герчык К.В. стаяў у вытокаў стварэння новага віду Узброеных сіл - Ракетных войскаў СП: быў камандзірам 80-тай інжынернай ракетнай брыгады (1954-1957 г.г.), начальнікам касмадрома "Байканур" 1958-1961 г.г., удзельнікам запуску ў Савецкім Саюзе Першага ў свеце штучнага спадарожніка Зямлі і адпрацоўкі касмічных караблёў "Усход" для палёту чалавека ў космас.

З 1960 года быў членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы да запуску касмічнага карабля "Усход" (КК-1) з Ю.А. Гагарыным і касмічнага карабля - "Усход" (КК-2) з Г.С. Цітовым на борце.

27 верасня 2002 года ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам ветэрана касмадрома Байканур Дудко В.М., намесніка начальніка кіравання адукацыі Куляша М.П., начальніка Слуцкага аддзела адукацыі Дермана І.А. родных і блізкіх К.В.Герчыка.

Да Дня касманаўтыкі ў 2009 годзе па прадстаўленні міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Саюз ветэранаў-ракетчыкаў» школа ўзнагароджана Ганаровай граматай Федэральнага касмічнага Агенцтва Расійскай Федэрацыі за вялікі ўклад у прапаганду дасягненняў расійскай касманаўтыкі і патрыятычнае выхаванне моладзі.

Наша школа разлічана на 392 пасадачных месц. На сённяшні дзень у школе навучаецца 45 навучэнцаў: І ступень – 15 навучэнцаў, ІІ ступень – 21 навучэнцаў, ІІІ ступень – 9 навучэнцаў. Дзіцячы сад наведвае 14 дзяцей.

 У нашай школе працуюць 15 педагогаў, усе маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 2 настаўнікі вышэйшай катэгорыі, 10 — першай, 2 – ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі, без катэгорыі - 1.

 

Дырэктары ДУА «Сорагская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка»


Школа ў вёсцы Сорагі была пабудавана па ініцыятыве старшыні Сорагаўскага сельскага савета Капцэвіча Міхаіла Іларыёнавіча ў 1925 годзе. Першапачаткова гэта была толькі пачатковая школа. Першым дырэктарам школы быў Ачапоўскі Міхаіл Іванавіч.
У 1930 годзе школа была перайменавана ў ШКМ (школу калгаснай моладзі), быў адкрыты 5 клас. У гэты перыяд дырэктарам школы стаў Мялешка Юрый Дзмітрыевіч.
Пазней дырэктарам школы быў прызначаны Міхнюк Антон Іванавіч.
Калі школа стала сямігадовай, дырэктарам быў прызначаны Гулякевіч А. І.
Перад пачаткам вайны дырэктарам школы быў Барадзін Іван Сямёнавіч, які ў гады вайны стаў удзельнікам партызанскага руху.
Першым дырэктарам пасля вайны стаў Неронскі Іван Якаўлевіч, вярнуліся ў школу з фронту настаўнікі Скараход Ф. П., Лукашэвіч Э. А., Палуяновіч М. Г., Белазаровіч М. Я., Крепская М. І., Дубовік А. Н., Шостак Т. Д., Лоханич Е. І., Кулік М. І.
У 1945-1946 навучальным годзе дырэктарам школы быў Дубовік А.М.
У 1947 годзе дырэктарам прызначылі ўдзельніка Вялікай айчыннай вайны, кавалера ордэна Айчыннай вайны Савосценка Макара Фёдаравіча.
Калі Савасценка М.Ф. прызначылі загадчыкам Слуцкага рана, дырэктарам школы ў Сарогах стаў Чарніцкі Іван Цімафеевіч, пры якім 27 чэрвеня 1954 года адбыўся першы выпуск вучняў сярэдняй школы. Школу скончылі 54 чалавекі.
У 1955 годзе дырэктарам школы прызначылі Гузнея Сцяпана Іванавіча.
У 1961-1965 навучальным годзе школай кіраваў Скараход Ф. П.
У 1965 годзе дырэктарам школы быў прызначаны выпускнік Менскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага Гаўрылавіч Анатоль Барысавіч.. Пазней Гаўрыловіч а.б. скончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю кандыдата фізіка-матэматычных навук. Да нядаўняга часу ён працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларусі.
У 1967-1974 гадах дырэктарам школы быў Жызнеўскі Анатоль Адамавіч.
У 1974 годзе дырэктарам школы пачала працаваць Сідарэнка Ларыса Валянцінаўна. Да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы Сорагі была пабудавана новая трохпавярховая школа ў цэнтры вёскі. Адкрыццё школы адбылося 17 кастрычніка 1975 года
З 1 красавіка 1983 года дырэктарам быў прызначаны Хорсун Яўген Андрэевіч.
У лістападзе 1987 года дырэктарам школы стаў Чамярэсюк Валяр'ян Леанідавіч.
З верасня 1990 года дырэктарам школы была прызначаная Юрэвіч Ірына Міхайлаўна.

Са жніўня 2023 года дырэктарам школы з'яўляецца Кавалёва Таццяна Уладзіславаўна.

Рэзультатыўнасць работы

ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”

за 2023/2024 навучальны год

Міжрэгіянальны мультыпрадметны анлайн-конкурс сярод навучэнцаў 4 класаў агульнай адукацыі


Дыплом ІII ступені

вучаніца 4 класа

Майлычка Кацярына

Дыплом ІII ступені

вучаніца 4 класа

Каваленя Марыя

Дыплом ІII ступені

вучань 4 класа

Ралько Павел

 

 

Раённы дыстанцыйны творчы конкурс "Бяры шынель, пайшлі дадому"


Дыплом І ступені

бібліятэкар школы

Трапяшчонок Павел Мечыслававіч

намінацыя "У паэта сапернікаў няма"

 

Раённы этап абласнога этапу XXVI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей"


Дыплом І ступені

вучань 2 класа

Прыбытак Іван

намінацыя "Малюнак"

Дыплом ІІ ступені

вучаніца 4 класа

Майлычка Кацярына

намінацыя "Апавяданне"

Дыплом IІ ступені

вучаніца 5 класа

Сойка Мілена

намінацыя "Верш"

Дыплом IІI ступені

вучань 4 класа

Ралько Павел

намінацыя "Выраб"

Міжнародны конкурс сачыненняў "Памяць Ленінградскай блакады", прысвечаны 80-годдзю поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады


Сертыфікат удзельніка

вучань 7 класа

Дзямітка Алік Аляксеевіч

Сертыфікат удзельніка

вучаніца 11 класа

Астроўская Таццяна Мікалаеўна

 

 

Раённая экалагічная акцыя "Мудры філін"


Дыплом І ступені

вучань 8 класа

Тонка Віталій

Педагог

Гаргун І.А.

намінацыя 

"Совы ў чырвонай кнізе"

Дыплом IІ ступені

вучань 6 класа

Ралько Даніл

Педагог

Гаргун І.А.

намінацыя 

"Совы ў чырвонай кнізе"

Дыплом IIІ ступені

вучань 3 класа

Прыбытак Іван

Мама

Прыбытак Л.С.

намінацыя 

"Совы ў чырвонай кнізе"

 

 

Раённы тур абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурса "Лед. Кветкі. Фантазія"


Дыплом ІII ступені

вучаніцы 8 класа

Алешка Анастасія и Розум Дамініка

педагог

Гаргун Іна Анатольеўна

намінацыя 

"Новы год на ганку"

 

Пераможца раённага тура абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу


Дыплом ІII ступені

педагог

Гаргун Іна Анатольеўна

намінацыя 

"Наборы віншавальных паштовак"

 

Раённы фестываль творчасці "Запалі сваю зорку"


Дыплом ІІ ступені

вучаніца 4 класа

Каваленя Марыя

намінацыя 

"Прыкладная мастацкая творчасць"

Дыплом ІІІ ступені

вучаніца 5 класа

Сойка Мілена

намінацыя 

"Прыкладная мастацкая творчасць"

 

Міжрэгіянальны анлайн-конкурс па беларускай мове


Дыплом І ступені

вучаніца 4 класа

Майлычка Кацярына

Дыплом І ступені

вучань 4 класа

Ралько Павел

Дыплом І ступені

вучаніца 4 класа

Каваленя Марыя

Дыплом ІІІ ступені

вучань 5 класа

Тонка Максім

 

 

Раённы этап абласной выставы-конкурса "ТэхнаРух"


Дыплом ІII месца

вучань 7 класа

Ралько Данііл

намінацыя 

"Мадэлі з розных матэрыялаў"

педагог Гаргун А.С.

 

Раёонны конкурс "Маёй зямлі вянкі сплятаю"


Дыплом ІІ ступені

вучаніца 4 класа

Майлычка Кацярына

намінацыя 

"Прырода ў аб'ектыве"

педагог Грышук С.М.

Дыплом ІІІ ступені

вучаніца 8 класа

Люцкова Дар'я

намінацыя 

"Паштоўкі майго города"

педагог Гаргун І.А.

Турнір па шашкам сярод устаноў адукацыі Слуцкага раёона


Дыплом ІII месца

вучаніца 7 класа

Гурыновіч Софія

 

Абласная дыстанцыйная алімпіяда "На шляху да поспеху" па вучэбнаму прадмету "Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца"


Дыплом ІII ступені

вучань 6 класа

Ралько Данііл

педагог Гаргун А.С.

 

Раённы тур абласнога этапа XXVII Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка"


Дыплом ІII ступені

вучаніца 7 класа

Жук Аляксандра

намінацыя "Навагодняя ёлка"

педагог Гаргун І.А.

 

Раённы конкурс фотаздымкаў "У промнях мацярынскай любві"


Дыплом І ступені

вучаніца 8 класа

Розум Дамініка

намінацыя "7-Я"

педагог Гаргун І.А.

 

Дасягненні ранейшых гадоў

Раздзелы сайта