Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ў ДУА

Прыём дакументаў у 1 клас дзяржаўнай установы адукацыі "Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка" 

Графік прыёму дакументаў

аўторак

8.00-13.00

пятніца

15.00-22.00

субота

(17.06.2023, 22.07.2023, 12.08.2023)

9.00-13.00

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

Прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

 

Для прыёму дзяцей у 1 клас установы агульнай сярэдняй адукацыі па месцы пражывання і замацавання за школай законныя прадстаўнікі дзіцяці ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня падаюць наступныя дакументы:

1. Заява на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

3. Медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці.

4. Заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

Прысутнасць будучага першакласніка пры прыёме дакументаў не абавязкова. У першы клас дзеці прымаюцца без уступных выпрабаванняў.

Прыём заяў ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ДУА "Сорагская сярэдняя школа імя К.В. Герчыка", адбываецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня падчас прыёму грамадзян кіраўніком установы.

Панядзелак - з 8.00 да 17.00

Залічэнне афармляецца загадам дырэктара пасля 28 жніўня 2023 года.

МІКРАРАЁН ДУА ”СОРАГСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ К.В.ГЕРЧЫКА”:

в. МЕЛІТОНАВА

в. НОВЫ ГУТКОЎ

в. РЫЖЫЦА

в. СОРАГІ

в. ВОЛАШАВА

в. КРУГЛАЕ

Раздзелы сайта