Планаванне работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі і выхавальнікаў ГПД
ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”
на 2025/2026 н.г.
Тэма: «Павышэнне якасці адукацыі сродкамі вучэбнага прадмета, у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў».
Мэта:удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Задачы:
• вывучыць тэарэтычныя аспекты фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца сродкамі навучальных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў рэгіёну;
• садзейнічаць рэалізацыі ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, фарміраванню ў вучняў пачуццяў патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнай мінуўшчыны, да стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы;
• разгледзець выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве малодшых школьнікаў з настаўнікам і аднакласнікамі, як сродак развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў пачатковых класаў на навучальных занятках;
• ствараць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня;
• інфармаваць педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры; фармаваць запатрабаванне ў бесперапынным самаадукацыі.
Тэматыка пасяджэнняў:
Пасяджэнне 1
Тэма. Арганізацыя на ступені дашкольнай адукацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 н.г.
Дата правядзення: жнівень 29.08.2025 г.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычнае паседжанне.
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе:
навацыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
абноўленыя вучэбныя праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
асаблівасці выкарыстання адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу(https://eior.by);
кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:
стварэнне здароўезберагальных і бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу;
рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў;
рэалізацыя міжпрадметных сувязей.
3. Рэалізацыя задач Года добраўпарадкавання ва ўстанове адукацыі і на прылеглай тэрыторыі.
4. Аналіз вынікаў работышкольнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі і выхавальнікаў ГПД у 2024/2025 навучальным годзе. Планаванне работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі і выхавальнікаў ГПДна 2025/2026 навучальны год.
Перагуд А.А., старшыня ШВМА
Грышук С.М., настаўнік пач. класаў
Пенязь Н.А., настаўнік пач. класаў
Трапяшчонак Н.А., выхавальнік дзіцячага сада
Трапяшчонак П.М., выхавальнік дзіцячага сада
Тайкевіч А.Б.., выхавальнік ГПД
Пасяджэнне 2
Тэма:Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для фарміравання асобы вучня як патрыёта і грамадзяніна.
Дата правядзення: кастрычнік 25.11.2025 г.
Форма правядзення: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:
- Распрацоўка і выкарыстанне кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў даследчага, праблемнага характару на вучэбных занятках у пачатковых класах, у тым ліку сітуацыйных задач як сродку развіцця прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў.
Перагуд А.А., старшыня ШВМА
2. Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для фарміравання асобы вучня як патрыёта і грамадзяніна, яго маральных якасцей.
Грышук С.М., настаўнік пач. класаў
3. Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Пенязь Н.А., настаўнік пач. класаў
4. Арганізацыя групавога ўзаемадзеяння выхаванцаў на занятках.
Трапяшчонак Н.А., выхавальнік дзіцячага сада
5. Месца экскурсій і назіранняў у адукацыйным працэсе, іх роля ў выхаванні і развіцці асобы дашкольніка.
Трапяшчонак П.М., выхавальнік дзіцячага сада
6. Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу мерапрыемстваў для фарміравання асобы вучня як патрыёта і грамадзяніна, яго каштоўнасных адносін да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя; гатоўнасці да працягу адукацыі і прафесійнага самавызначэння.
Тайкевіч А.Б., выхавальнік ГПД
7. Узаеманаведванне ўрокаў, заняткаў. Самааналіз і абмеркаванне ўрокаў, заняткаў.
Члены ШВМА
8. Падвядзенне вынікаў работы паседжання ШВМА Вырабатка рэкамендацый і прыняцце рашэнняў.
Перагуд А.А., старшыня ШВМА
Пасяджэнне 3
Тэма: Методыка арганізацыі даследчай і эксперыментальнай дзейнасці як рэсурсу фарміравання даследчай кампетэнцыі вучняў.
Дата правядзення: студзень 10.02.2026 г.
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
1. Методыка арганізацыі даследчай і эксперыментальнай дзейнасці як рэсурсу фарміравання даследчай кампетэнцыі вучняў. Аб выніках І этапа (школьнага) раённай алімпіяды.
Перагуд А.А., старшыня ШВМА
2. Прымяненне фарміруючага ацэньвання на вучэбных занятках як умовы атрымання зваротнай сувязі ад вучняў і развіцця навыку прымянення ведаў на практыцы.
Грышук С.М., настаўнік пач. класаў
3. Выкарыстанне лічбавых тэхналогій для арганізацыі адукацыйнага працэсу, уключаючы тэхналогіі штучнага інтэлекту.
Пенязь Н.А., настаўнік пач. класаў
4. Сучасныя падыходы выхавання і адукацыі дашкольнікаў.
Трапяшчонак Н.А., выхавальнік дзіцячага сада
5. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў.
Трапяшчонак П.М., выхавальнік дзіцячага сада
6. Арганізацыя работы з выхаванцамі па развіццю творчых здольнасцей.
Тайкевіч А.Б., выхавальнік ГПД
7. Узаеманаведванне ўрокаў, заняткаў. Самааналіз і абмеркаванне ўрокаў, заняткаў
Члены ШВМА
8. Падвядзенне вынікаў работы паседжання ШВМА настаўнікаў пачатковых класаў. Вырабатка рэкамендацый і прыняцце рашэнняў.
Перагуд А.А., старшыняШВМА
Пасяджэнне 4
Тэма. Ключавыя аспекты пераемнасці дашкольнай, пачатковай і агульнай сярэдняй адукацыі, іх уплыў на паспяховае развіццё вучняў.
Дата правядзення: 12.05.2026 г.
Форма правядзення: метадычная лабараторыя
Пытанні для абмеркавання:
- Ключавыя аспекты пераемнасці пачатковай і агульнай сярэдняй адукацыі, іх уплыў на паспяховае развіццё вучняў.
Перагуд А.А., старшыня школьнага ВМА
2. Выкарыстанне эфектыўных адукацыйных стратэгій і дыферэнцыраванага навучання ў рабоце з адоранымі дзецьмі;
Грышук С.М., настаўнік пач. класаў
3. Пабудова эфектыўнага ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі вучняў у адукацыйным працэсе з мэтай стварэння адзінай адукацыйнай прасторы.
Пенязь Н.А., настаўнік пач. класаў
4. Ключавыя аспекты пераемнасці дашкольнай і пачатковай адукацыі, іх уплыў на паспяховае развіццё вучняў.
Трапяшчонак Н.А., выхавальнік дзіцячага сада
5. Сіндром эмацыянальнага выгарання педагога.
Трапяшчонак П.М., выхавальнік дзіцячага сада
6. Далучэнне вучняў да прадуктыўнай сацыяльна значнай дзейнасці як умова фарміравання іх функцыянальнай адукаванасці.
Тайкевіч А.Б., выхавальнік ГПД
7. Узаеманаведванне ўрокаў, заняткаў. Самааналіз і абмеркаванне ўрокаў, заняткаў.
Члены ШВМА
8. Падвядзенне вынікаў работы паседжання МА настаўнікаў пачатковых класаў. Вырабатка рэкамендацый і прыняцце рашэнняў.
Перагуд А.А., старшыня ШВМА
Пасяджэнне 1 Дата 30.08.2025 г.
Тэма:
Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадметам “Русский язык”, “Русская литература”, “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, Англійская мова”, “Нямецкая мова”.
Мэта:
Садзейнічаць прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў гуманітарнага цыклу праз удасканаленне іх прафесійнай камунікацыі і бесперапынную самаадукацыю
Задачы:
- прааналізаваць работу ШВМА настаўнікаў гаманітарнага цыклу за 2024/2025 навучальны год;
- вывучыць інструктыўна-метадычныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- абмеркаваць і прааналізаваць надзённыя праблемы моўнай і літаратурнай адукацыі на сучасным этапе, вызначыць магчымыя шляхі іх вырашэння;
- вызначыць шляхі павышэння якасці выкладання беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы, нямецкай мовы;
- фарміраваць у настаўнікаў гуманітарнага цыклу патрэбу ў бесперапынным прафесійным росце як умове павышэння якасці адукацыі.
Пытанні для абмеркавання:
- Аналіз работы ШВМА настаўнікаў гуманітарнага цыклу за 2024/2025 навучальны год ( Палаўчэня А.М., старшыня ШВМА ў 2024/2025 н.г.).
- Планаванне работы ШВМА настаўнікаў гуманітарнага цыклу на 2025/2026 навучальны год (Кудзіноўская А.М., старшыня ШВМА ў 2025/2026 н.г.).
- Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных падметаў “Русский язык”, “Русская литература”. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “О преподавании русского языка и литературы в 2025/2026 учебном году». Новыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя выданні і вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў па рускай мове і літаратуры ( Кавалева Т.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры).
- Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства Рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні беларускай мовы і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе”. Новыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя выданні і вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў па беларускай мове і літаратуры (Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).
- Нарматыўа-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне выкладання прадмета “Англійская мова”. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства Рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні англійскай мовы ў 2025/2026 навучальным годзе”. Новыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя выданні па прадмету “Англійская мова” ( Тайкевіч А.Б., настаўнік англійскай мовы ).
- Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэння выкладання прадмета “Нямецкая мова”. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб выкладанні нямецкай мовы ў 2025/2026 навучальным годзе”. Новыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя выданні па прадмету “Нямецкая мова” ( Асачук В.Г. ).
- Пытанні бяспекі арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ( Кавалева Т.У., дырэктар ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”).
- Выкарыстанне матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу ў адукацыйным працэсе па вучэбным прадметам “Русский язык”, “Русская литература”. Электронныя дадаткі да вучэбных выданняў па вучэбным прадметам “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры; Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ).
- Аналіз вынікаў экзаменаў па вучэбным прадметам “Русский язык”, “Беларуская мова” па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ( Кавалева Т.У., дырэктар ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”).
- Накірункі работы па падрыхтоўцы да ЦЭ па прадмету “Беларуская мова” на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ( Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы ).
- Актуальныя напрамкі метадычнай работы ў 2025/2026 навучальным годзе ( Кудзіноўская А.М., старшыня ШВМА настаўнікаў гуманітарнага цыклу ).
Пасяджэнне 2 Дата 24.10.2025 г.
Тэма:
Праектная дзейнасць на ўроках беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы, нямецкай мовы як складнік удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка
Мэта:
Садзейнічаць прафесійнаму росту настаўнікаў-моваведаў праз прымянення тэхналогіі праекта і яе элементаў як сродку павышэння прафесійнай кампетэнтнасці і спосабу зацікаўленасці навучэнцаў
Задачы:
- прымяніць тэхналогію праектнай дзейнасці на ўроках ;
- абмеркаваць і прааналізаваць атрыманы вопыт;
- арганізаваць узаеманаведванне ўрокаў з наступным іх аналізам
Форма правядзення: семінар-абмен вопытам
Пытанні для абмеркавання:
Навукова-метадычны блок:
- Паняцце праектнай дзейнасці. Віды праектаў ( Тайкевіч А.Б., настаўнік англійскай мовы).
- Рэалізацыя праектнай дзейнасці на ўроках нямецкай мовы ( Асачук В.Г., настаўнік нямецкай мовы).
- Вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем праектнай тэхналогіі (Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры)
- Прымяненне тэхналогіі праекта на ўроках рускай мовы і літаратуры ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры; Кавалева Т.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры).
Практычны блок:
Калейдаскоп педагагічных ідэй.
Прэзентацыя ўласных педагагічных ідэй і знаходак, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай граматнасці вучняў.
Пасяджэнне 3 Дата 22.12.2025 г.
Тэма:
Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове, а таксама да выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Мэта:
Садзейнічаць прымяненню эфектыўных метадаў і прыёмаў для падрыхтоўкі вучняў да ЦЭ па беларускай мове, а таксама да выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Задачы:
- прааналізаваць вопыт падрыхтоўкі вучняў да ЦЭ па беларускай мове;
- абмеркаваць здзяйсненне комплекснага падыходу пры актуалізацыі ведаў у час падрыхтоўкі да ЦЭ па беларускай мове;
- прааналізаваць вопыт сучаснага падыходу да пераказаў пры падрыхтоўцы да экзамену па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- абмеркаваць здзяйсненне комплекснага падыходу пры падрыхтоўцы да напісання пераказу па беларускай мове
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
Навукова-метадычны блок:
- Асаблівасці арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове ў 2025/2026 навучальным годзе. Структура тэстаў. Спецыфіка тэстаў (Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ).
- Пераказ як форма экзамену. Віды пераказаў. Класіфікацыя пераказаў. Асаблівасці правядзення і напісання ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
Вучэбна-метадычны блок:
1.Комплексны падыход пры актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў па арфаграфіі і пунктуацыі пры падрыхтоўцы да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ( Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ).
2.Сучасны падыход да працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
3.Комплексная праца з тэкстам як аснова для падрыхтоўкі вучняў да экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізацыя працы са зборнікам экзаменацыйных тэкстаў ( Кавалева Т.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
Практычны блок:
Стварэнне скарбонкі метадычных ідэй
«Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі вучняў 9,11 класаў да экзаменаў»
Пасяджэнне 4 Дата: 25.03.2026 г.
Тэма:
Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы, нямецкай мовы
Мэта:
Садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў функцыянальнай граматнасці на ўроках гуманітарнага цыклу сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Русский язык», «Русская литература», «Англійская мова», «Нямецкая мова», а таксама выкарыстаннем інавацыйных форм і метадаў на ўроках
Задачы:
- прааналізаваць вопыт прымянення практыка-арыентаваных заданняў на ўроках настаўнікаў гуманітарнага цыклу;
- абмеркаваць вопыт фарміравання чытацкай граматнасці як кампанента функцыянальнай граматнасці сродкамі прадметаў гуманітарнага цыклу;
-стварыць скарбонку педагагічнага вопыту па фарміраванню чытацкай граматнасці
Пытанні для абмеркавання:
Навукова-метадычны блок:
1.Фарміраванне ў вучняў чытацкай граматнасці як кампанента функцыянальнай граматнасці сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ( Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ).
2.Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання на ўроках англійскай мовы ( Тайкевіч А.Б., настаўнік англійскай мовы ).
3.Формы, метады і прыёмы фарміравання чытацкай граматнасці на ўроках рускай мовы і літаратуры ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
Вучэбна-метадычны блок:
1.Выкарыстанне тэкстаў новай прыроды ( інтэрнэт-публікацыі, мультымедыйныя прэзентацыі, інтэрактыўная інфаграфіка ) як рэсурсу фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў па нямецкай мове ( Асачук В.Г., настаўнік нямецкай мовы ).
2.Патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту ( схемы, дыяграмы, інтэлект-карты, інфаграфіка ) у развіцці метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці на ўроках рускай мовы і літаратуры ( Кавалева Т.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры).
Практычны блок:
Аналіз выкарыстання практыка-арыентаваных заданняў па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, англійскай мове, нямецкай мове ( з вопыту работы настаўнікаў ).
Пасяджэнне 5 Дата: 26.05.2026
Тэма:
Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, англійскай мове, нямецкай мове як сродак фарміравання функцыянальнай граматнасці
Мэта:
Садзейнічаць прымяненню кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы, нямецкай мовы для фарміравання ў навучэнцаў функцыянальнай граматнасці па прадметам гуманітарнага цыклу
Задачы:
-прааналізаваць вопыт прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках гуманітарнага цыклу;
-абмеркаваць поспехі і дасягненні прымяненння кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў;
-стварыць скарбонку педагагічнага вопыту па прымяненню кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў
Форма правядзення: круглы стол з элементамі вучэбна-дзелавой гульні
Пытанні для абмеркавання:
Навукова-метадычны блок:
1.Асноўныя прынцыпы фарміравання функцыянальнай адукаванасці: метапрадметнасць, практыкаарыентаванасць, функцыянальнасць, сітуатыўнасць, інтэгратыўнасць, уключэнне ў праектную дзейнасць на ўроках беларускай мовы і літаратуры ( Кудзіноўская А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ).
2.Асноўныя прыметы кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў: міжпрадметнасць зместу і выніку атрыманага пры выкананні задання; інструктыўнасць, варыятыўнасць выніку і яго формы прадстаўлення, самастойнасць выканання заданняў ( Палаўчэня А.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
Вучэбна-метадычны блок:
1.Пяцікампанентная структура кампетэнтнасна-арыентаванага задання: стымул, фармулёўка задання, крыніца інфармацыі, бланк для выканання, інструмент ацэньвання ( Кавалева Т.У., настаўнік рускай мовы і літаратуры ).
2.Метадычныя асаблівасці прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках англійскай мовы ( Тайкеціч А.Б., настаўнік англіцскай мовы ).
3.Спецыфіка прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў на ўроках нямецкай мовы ( Асачук В.Г.).
Практычны блок:
Вучэбна-дзелавая гульня “ Нормы ацэньвання творчых работ. Віды моўных, граматычных памылак. Памылкі ў змесце”