Методические рекомендации по своевременному выявлению и информированию специалистами учреждений образования о фактах насилия в отношении несовершеннолетних
План работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”
на 2023/2024 навучальны год
Тэма метадычнай работы: Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў у рабоце з вучнямі, бацькамі, класным калектывам
Мэта: Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ва ўстанове адукацыі праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў
Задачы:
- Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў.
- Стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў, актывізаваць іх дзейнасць у даследчай рабоце па выхаванню дзяцей.
- Вывучаць і аналізаваць стан выхаваўчай работы ў класах, выяўляць і папярэджваць недахопы ў рабоце класных кіраўнікоў.
- Садзейнічаць укараненню дасягненняў класных кіраўнікоў у працу педагагічнага калектыва.
Змест дзейнасці метадычнага аб’яднання
№
|
Дата
|
Тэма пасяджэння, фармат правядзення, павестка
|
Адказныя
|
Адзнака аб выкананні
|
1
|
жнівень
|
Тэма: “Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе”
Мэта: забяспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; каардынацыя планіравання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчай работы класных кіраўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе.
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання:
1.Аналіз работы школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2022/2023 н.г.
2.Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі РБ “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 н.г.”
3.Вывучэнне рэкамендацый “Метадычныя аспекты удасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень”.
4.Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2023/2024 н.г.” Зацвярджэнне плана школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2023/2024 н.г.
5.Прафілактыка дэвіантных паводзін сярод непаўналетніх.
|
Кудзіноўская А.М., кіраўнік МА кл.кіраўнікоў
Беразоўская В.Д., намеснік па асноўнай дзейнасці
Трэгубава В.І., кл.кіраўнік 11 класа
|
|
2
|
лістапад
|
Тэма: “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення ў сучасных умовах”
Мэта: удасканаленне прафесійных кампетэнцый класных кіраўнікоў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, эфектыўнае выкарыстоўванне сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у выхаваўчым працэсе для фарміравання у вучняў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці
Форма правядзення: семінар-абмен вопытам
Пытанні для абмеркавання:
1.Асноўныя напрамкі дзейнасці класнага кіраўніка па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў у Год міру і стварэння.
2.Інтэрактыўныя формы і метады работы ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.
3.Арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных культурных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне любові да Айчыны, падтрымка творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі.
4.Інфармацыйная гадзіна – адна з дзейсных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
5.Сям’я – крыніца фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў грамадстве.
|
Гаргун І.А., кл. кіраўнік 8 класа
Цімошак С.Л., кл. кіраўнік 9 класа
Палаўчэня А.М., кл. кіраўнік 6,7 класаў
Трэгубава В.І., кл. кіраўнік 5 класа
Жогла А.М., кл. кіраўнік 3 класа
|
|
3
|
сакавік
|
Тэма: “Узаемадзеянне школы, сям’і і соцыума па прафілактыцы дэвіантных паводзін вучняў. Удасканаленне выхаваўча-прафілактычнай работы. Школа – тэрыторыя бяспекі”
Мэта: павышэнне псіхолога-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка па прафілактыцы дэвіантных паводзін асобы; выяўленне дзяцей, якія маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе і абароне, аказанне першай дапамогі, забяспячэнне бяспекі дзіцяці, зняцце стрэсавага стану.
Форма правядзення: метадычная студыя
Пытанні для абмеркавання:
1.Прафілактыка суіцыдальных паводзін вучняў.
2.Пазаўрочная дзейнасць – аснова развіцця пазнавальных і творчых здольнасцей дзяцей, адна з форм прафілактыкі правапарушэнняў вучняў.
3.Вэйпы – згубныя звычкі сярод моладзі.
4.Кіберзлачыннасць як пагроза бяспекі сучаснага грамадства: віды, асаблівасці. Метады барацьбы і прафілактыкі.
|
Перагуд А.А., кл. кіраўнік 2 класа
Грышук С.М., кл. кіраўнік 4 класа
Кудзіноўская А.М., кл. кіраўнік 11 класа
Цімошак С.Л., кл.кіраўнік 9 класа
|
|
4
|
май
|
Тэма: “Інавацыйныя працэсы ў вобласці выхавання. Аналіз работы школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў”
Мэта: павышэнне кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях выкарыстання інавацыйных форм і метадаў выхавання; аналіз вынікаў выхаваўчай работы за 2023/2024 н. г.
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
1.Педагагічныя тэхналогіі і іх прымяненне у выхаваўчай рабоце з вучнямі 5-11 класаў.
2.Інавацыйныя працэсы ў выхаванні.
3.Аналіз работы МА класных кіраўнікоў у 2023/2024 н.г.
4.Арганізацыя летняга адпачынку вучняў.
|
Палаўчэня А.М., кл. кіраўнік 6,7 класаў
Грышук С.М., кл. кіраўнік 4 класа
Кудзіноўская А.М., кіраўнік МА класных кіраўнікоў
Беразоўская В.Д., намеснік па асноўнай дзейнасці
|
|