Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Важна ведаць

ПАМЯТКА

Паважаныя грамадзяне!
Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах цягне адказнасць аж да крымінальнай

Артыкул 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягнуць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.
За паўторнае здзяйсненне названых дзеянняў на працягу аднаго года прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Здзяйсненне такіх дзеянняў за ўзнагароджанне-штраф ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Звяртаем увагу, што нявыплата штрафу ў добраахвотным парадку цягне яго прымусовае спагнанне органам прымусовага выканання.
Пры гэтым у дачыненні да даўжніка могуць быць прыняты такія меры, як арышт наяўных грашовых сродкаў і (або) іншай маёмасці, вопіс і (або) канфіскацыя маёмасці, перадача яго на захоўванне, забарона карыстацца маёмасцю або ўсталяванне межаў карыстання гэтай маёмасцю, часовае абмежаванне права на выезд з Рэспублікі Беларусь, кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі судамі, паляванне, а таксама абмежаванне права ў наведванні ігральных устаноў і іншыя.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Раздзелы сайта