Сорагская школа ўтворана ў 1925 году. 27 чэрвеня 1954 гады адбыўся першы выпуск вучняў сярэдняй школы.

Да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1975 год) быў пабудавана новы будынак школы.
Сорагская сярэдняя школа дала пуцёўку ў жыццё больш 1500 выпускнікам, якія працуюць у розных абласцях роднай Беларусі і за яе межамі. У тым ліку 8 выпускнікоў у родных сценах школы. Рашэннем Мінскага абласнога камітэта ад 9 жніўня 2002 гады за № 554 Сорагскай сярэдняй школе прысвоена імя генерал-палкоўніка Канстанціна Васільевіча Герчыка, выпускніка школы, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Узброеным Сілам, а таксама засваенню космасу ў мірных мэтах.
Герчык К.В. стаяў у вытокаў стварэння новага віду Узброеных сіл - Ракетных войскаў СП: быў камандзірам 80-тай інжынернай ракетнай брыгады (1954-1957 г.г.), начальнікам касмадрома "Байканур" 1958-1961 г.г., удзельнікам запуску ў Савецкім Саюзе Першага ў свеце штучнага спадарожніка Зямлі і адпрацоўкі касмічных караблёў "Усход" для палёту чалавека ў космас.
З 1960 года быў членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы да запуску касмічнага карабля "Усход" (КК-1) з Ю.А. Гагарыным і касмічнага карабля - "Усход" (КК-2) з Г.С. Цітовым на борце.
27 верасня 2002 года ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам ветэрана касмадрома Байканур Дудко В.М., намесніка начальніка кіравання адукацыі Куляша М.П., начальніка Слуцкага аддзела адукацыі Дермана І.А. родных і блізкіх К.В.Герчыка.
Да Дня касманаўтыкі ў 2009 годзе па прадстаўленні міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Саюз ветэранаў-ракетчыкаў» школа ўзнагароджана Ганаровай граматай Федэральнага касмічнага Агенцтва Расійскай Федэрацыі за вялікі ўклад у прапаганду дасягненняў расійскай касманаўтыкі і патрыятычнае выхаванне моладзі.
Наша школа разлічана на 392 пасадачных месц. На сённяшні дзень у школе навучаецца 45 навучэнцаў: І ступень – 15 навучэнцаў, ІІ ступень – 21 навучэнцаў, ІІІ ступень – 9 навучэнцаў. Дзіцячы сад наведвае 14 дзяцей.
У нашай школе працуюць 15 педагогаў, усе маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 2 настаўнікі вышэйшай катэгорыі, 10 — першай, 2 – ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі, без катэгорыі - 1.
Дырэктары ДУА «Сорагская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка»
Школа ў вёсцы Сорагі была пабудавана па ініцыятыве старшыні Сорагаўскага сельскага савета Капцэвіча Міхаіла Іларыёнавіча ў 1925 годзе. Першапачаткова гэта была толькі пачатковая школа. Першым дырэктарам школы быў Ачапоўскі Міхаіл Іванавіч.
У 1930 годзе школа была перайменавана ў ШКМ (школу калгаснай моладзі), быў адкрыты 5 клас. У гэты перыяд дырэктарам школы стаў Мялешка Юрый Дзмітрыевіч.
Пазней дырэктарам школы быў прызначаны Міхнюк Антон Іванавіч.
Калі школа стала сямігадовай, дырэктарам быў прызначаны Гулякевіч А. І.
Перад пачаткам вайны дырэктарам школы быў Барадзін Іван Сямёнавіч, які ў гады вайны стаў удзельнікам партызанскага руху.
Першым дырэктарам пасля вайны стаў Неронскі Іван Якаўлевіч, вярнуліся ў школу з фронту настаўнікі Скараход Ф. П., Лукашэвіч Э. А., Палуяновіч М. Г., Белазаровіч М. Я., Крепская М. І., Дубовік А. Н., Шостак Т. Д., Лоханич Е. І., Кулік М. І.
У 1945-1946 навучальным годзе дырэктарам школы быў Дубовік А.М.
У 1947 годзе дырэктарам прызначылі ўдзельніка Вялікай айчыннай вайны, кавалера ордэна Айчыннай вайны Савосценка Макара Фёдаравіча.
Калі Савасценка М.Ф. прызначылі загадчыкам Слуцкага рана, дырэктарам школы ў Сарогах стаў Чарніцкі Іван Цімафеевіч, пры якім 27 чэрвеня 1954 года адбыўся першы выпуск вучняў сярэдняй школы. Школу скончылі 54 чалавекі.
У 1955 годзе дырэктарам школы прызначылі Гузнея Сцяпана Іванавіча.
У 1961-1965 навучальным годзе школай кіраваў Скараход Ф. П.
У 1965 годзе дырэктарам школы быў прызначаны выпускнік Менскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага Гаўрылавіч Анатоль Барысавіч.. Пазней Гаўрыловіч а.б. скончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю кандыдата фізіка-матэматычных навук. Да нядаўняга часу ён працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларусі.
У 1967-1974 гадах дырэктарам школы быў Жызнеўскі Анатоль Адамавіч.
У 1974 годзе дырэктарам школы пачала працаваць Сідарэнка Ларыса Валянцінаўна. Да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы Сорагі была пабудавана новая трохпавярховая школа ў цэнтры вёскі. Адкрыццё школы адбылося 17 кастрычніка 1975 года
З 1 красавіка 1983 года дырэктарам быў прызначаны Хорсун Яўген Андрэевіч.
У лістападзе 1987 года дырэктарам школы стаў Чамярэсюк Валяр'ян Леанідавіч.
З верасня 1990 года дырэктарам школы была прызначаная Юрэвіч Ірына Міхайлаўна.
Са жніўня 2023 года дырэктарам школы з'яўляецца Кавалёва Таццяна Уладзіславаўна.
Рэзультатыўнасць работы
ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка”
за 2025/2026 навучальны год
Абласная дыстанцыйная алімпіяда "На Шляху да поспеху"
|
Дыплом ІІІ ступені
па вучэбнаму прадмету "Матэматыка"
вучаніца 6 класа
Майлычка Кацярына

|
Раённы этап адкрытага рэспубліканскага конкурса лічбавага мастацтва "Сімфонія космаса - касмічнае камандаадукацыя"
|
Дыплом І ступені
вучань 11 класа
Жук Максім
номінацыя
"Касмічныя" дасягненні людзей на твоёй малой Радзімене

|
Міжнародны конкурс "Свет матэматыкі"
|
Грамата
вучань 2 класа
Тонка Арцём
педагог
Грышук Святлана Міколаеўна

|
Дыплом удзельніка
вучань 4 класа
Прыбытак Іван
педагог
Перагуд Алена Аляксандраўна

|
Раённы этап творчага конкурса "#вместе за безопасность на дорогах" у рамках XXI Алімпіяды па Правілам дарожнага руху"
|
Дыплом ІІ ступені
вучаніцы
Майлычка Кацярына,
Каваленя Марыя

|
Раённая спартакіяда работнікаў сістэмы адукацыі
|
Дыплом ІІІ ступені
настаўнік
Гаргун Іна Анатольеўна
дысцыпліна
Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі

|
Анлайн-віктарына "Знайка"
|
Дыплом пераможцы
вучаніца 3 класа
Таран Ксенія

|
Дыплом пераможцы
вучань 2 класа
Тонка Арцем

|
|
Сертыфікат удзеніка
вучань 4 класа
Вішнеўскі Яўгеній

|
Сертыфікат удзеніка
вучаніца 4 класа
Рылач Крысціна

|
Раённы фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў "Запалі сваю зорку"
|
Дыплом ІІ ступені
вучаніца 3 класа
Волкова Дар'я
намінацыя
"Прыкладная мастацкая творчасць"
педагог
Пенязь Наталля Аляўцінаўна

|
Другі этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбнаму прадмету "Працоўнае навучанне (тэхнічная праца)"
|
Дыплом ІІ ступені
вучань 10 класа
Тонка Віталій
педагог
Гаргун Аляксандр Сцяпанавіч

|
Раённы этап ІІ Рэспубліканскага конкурса "Адкрываем Беларусь"
|
Дыплом ІІ ступені
вучань 11 класа
Дубраўскі Уладзіслаў
намінацыя
"Вучні VIII-XI класаў"

|
Міжрэгіянальны мультыпрадметны анлайн-конкурс
|
Дыплом І ступені
вучань 2 класа
Тонка Арцем
прадмет
"Чалавек і свет"

|
Дыплом ІІ ступені
вучаніца 2 класа
Рылач Крысціна
прадмет
"Чалавек і свет"

|
|
Дыплом І ступені
вучань 4 класа
Прыбытак Іван
прадмет
"Чалавек і свет"
 |
Дасягненні ранейшых гадоў