Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны дружыны

11.04.2024 года у горадзе Мінску прайшоў Пленум Цэнтральнага савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Цэнтральным пытаннем чарговага Пленума Цэнтральнай Рады ГА  "БРПА" – абранне новага лідара беларускай піянерскай арганізацыі – старшыні ЦС ГА "БРПА". Аднагалосным рашэннем членаў Цэнтральнай Рады ГА "БРПА" старшынёй была абраная Крысціна Сарока.

Крысціна мае вялікі досвед грамадскай працы. Працоўную дзейнасць пачала ў ДУА "Сярэдняя школа №67 г.Мінска" педагогам-арганізатарам. Затым працавала ў ДУА "Гімназія№174 г.Мінска". З 2019 года курыравала дзейнасць піянерскай арганізацыі ў Маскоўскім раёне г.Мінска. З 2021 года працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» г.Мінска».

З адзнакай скончыла філіял "Індустрыяльна-педагагічны каледж» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць». У 2021 годзе УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны і турызму». З 2021 года студэнтка УА «Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь».

У цяперашні час з'яўляецца сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" і старшынёй Цэнтральнага савета ГА "БРПА".

Раздзелы сайта