Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Правы члена прафсаюза

20. Член прафсаюза мае права:

20.1. на абарону прафсаюзам яго працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў у органах дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, судах розных інстанцый, іншых органах і арганізацыях;

20.2. звяртацца ў органы прафсаюза, яго арганізацыйныя структуры: шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў (заяў, прапаноў, скаргаў); выкладаць довады асобе, якая праводзіць асабісты прыём, а таксама шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у Кнігу заўваг і прапаноў асабіста альбо праз сваіх прадстаўнікоў;

20.3. знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі альбо звяртацца з просьбай аб іх запатрабаванні ў выпадку, калі гэта не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не змяшчаюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую ахоўную законам таямніцу;

20.4. атрымліваць адказы на звароты;

20.5. абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;

20.6. абмяркоўваць на сходах, канферэнцыях, З'ездах прафсаюза, пасяджэннях выбарных органаў пытанні статутнай дзейнасці і працу выбарных органаў, карыстацца інфармацыяй аб дзейнасці арганізацый прафсаюза і іх органаў, уносіць прапановы, адкрыта выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы рашэнняў і іх рэалізацыі;

20.7. абіраць і быць абраным дэлегатам на канферэнцыі і З'езды прафсаюза, у склад выбарных органаў арганізацыйных структур прафсаюза, прафсаюза;

20.8. вылучаць, як правіла, з ліку членаў прафсаюза, любую, у тым ліку сваю кандыдатуру, для абрання і быць абраным кіраўніком арганізацыйнай структуры прафсаюза;

20.9. прысутнічаць на пасяджэннях выбарнага органа арганізацыйнай структуры прафсаюза пры абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць яго інтарэсы;

20.10. атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыі ў органах прафсаюза па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі прафсаюза;

20.11. атрымліваць матэрыяльную дапамогу, якая аказваецца за кошт сродкаў арганізацыйных структур прафсаюза;

20.12. на заахвочванне і ўзнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё прафсаюзнага руху ў парадку, які вызначаецца адпаведнымі камітэтамі прафсаюза, іх прэзідыумамі, а таксама на прадстаўленне да дзяржаўных узнагарод, ганаровых званняў і нагрудных знакаў, узнагарод вышэйстаячых органаў прафсаюза ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

20.13. карыстацца правамі і льготамі, прадстаўленымі галіновым і мясцовымі пагадненнямі, калектыўнымі дагаворамі.

(са Статута Беларускага прафесійнага саюза

работнікаў адукацыі і навукі, 2019 год)

Раздзелы сайта