Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб арганизацыи

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" (далей па тэксце ГА "БРСМ") - створана шляхам зліцця грамадскага аб'яднання" Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз моладзі", з'яўляецца правапераемнікам грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі","Беларускі саюз моладзі", Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі – Саюза моладзі Беларусі. Характар і прадмет дзейнасці-моладзевы.

Мэтай ГА "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы ГА "БРСМ":

- садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;

- падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;

- удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм;

- выхаванне ў членаў "БРСМ" патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Прадметам дзейнасці ГА "БРСМ" з'яўляецца рэалізацыя маладзёжных праграм у галіне патрыятычнага і культурнага выхавання, грамадзянскага станаўлення асобы, прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі маладых людзей.

Раздзелы сайта