Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Задачы школы

Мэта і задачы

ДУА “Сорагская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка”

на 2025/2026 навучальны год

Мэта: рэалізацыя адукацыйнага патэнцыялу школы па забеспячэнні высокай якасці адукацыі, фарміраванні сацыяльна-актыўнай і творчай асобы навучэнца, удасканальванне прафесійнага майстэрства настаўніка.

Задачы:

-         стварэнне ўмоў для забеспячэння стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на ўсіх узроўнях навучання праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных заняткаў, фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці, сістэмную арганізацыйна-метадычную работу па падрыхтоўцы вучняў да выніковай атэстацыі, выпускных і цэнтралізаваных экзаменаў.

-         забеспячэнне даступнасці і высокіх стандартаў адукацыі; умацаванне інстытута сям’і, традыцыйных маральных каштоўнасцей, патрыятызму.

-         фарміраванне адаптыўнага здароўезберагальнага асяроддзе і забяспечэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, у тым ліку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

-         удасканальванне сістэмы работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, забеспячэнне іх асобаснай і сацыяльнай самарэалізацыі.

-         павышэнне ўзроўня культуры інфармацыйнай бяспекі і бяспечных паводзін навучэнцаў у навакольнай рэчаіснасці праз прафілактыку траўматызму, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганду здаровага ладу жыцця.

-         развіццё ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, удзел у конкурсах, дзейнасць прафесійных супольнасцяў.

Раздзелы сайта