З першых хвілін знаходжання ў лагеры з дзецьмі быў праведзены інструктаж па правілах бяспечных паводзін. У працяг тэмы прайшоў відэалекторый "Беражы сябе і сваіх блізкіх!»
Развіццю творчых здольнасцяў і выхаванню эстэтычнага густу спрыяў конкурс малюнкаў «Чараўніца восень». Вучні намалявалі эмоцыі, якія выклікае ў іх восеньская пара.
Пакуль на вуліцы стаяць сонечныя дзянькі, неабходна пабольш і часцей знаходзіцца на свежым паветры. Дзеці цудоўна пагулялі на свежым паветры, а яшчэ з лісця атрымаліся сімпатычныя совачкі.
Дзень быў напоўнены пазітывам і добрым настроем.






