Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.07.24

Каля помніка загінулым землякам в.Сорагі прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня. Знамянальная падзея прымеркавана да вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, калі ў гэты ж дзень у 1944 годзе ў выніку стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі пад назвай «Баграціён» савецкім войскам удалося цалкам вызваліць беларускую сталіцу ад варожых войскаў і перайсці да далейшага разгрому нямецкай арміі «Цэнтр». Дадзеная перамога стала ключом да поўнага вызвалення Беларусі ад фашыстаў.

Традыцыйны мітынг сабраў жыхароў в.Сорагі, каб ушанаваць памяць загінуўшых за нашу светлую будучыню. Гучалі словы падзякі, вершы. Адбылося ўскладанне вянкоў і кветак.

Раздзелы сайта