Для старшакласнікаў сённяшні дзень выў вельмі хвалюючым, але ў той жа час і важным. Да ўрачыстага мерапрыемства хлопцы рыхтаваліся доўга і ўпарта, і нездарма. Выпускны-2024 "У добры шлях " прайшоў паспяхова. Для дзяцей прагучала шмат сказаных на дарогу слоў, пажаданняў, яны атрымалі свае атэстаты і сведчанні. Запрошанымі гасцямі сталі: старшыня сельскага савета д.Сорагі Жэнжеўскі Адам Леанідавіч, кіраўнік ААТ "Сорагі-Агра" Сурмачэўскі Анатоль Міхайлавіч.









