Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.06.24

Дзень роднага краю прайшоў пад дэвізам " Беларусь любімая, слаўная зямля, лепш за ўсіх ты мілая Радзіма мая!"

Пасля хвілінкі здароўя для дзяцей была праведзена гульня "Сто пытанняў аб маёй Радзіме", якая актывізавала работу па фарміраванні ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця прыналежнасці, любові і адданасці да Радзімы.

Завочная экскурсія "Яны засталіся ў той вайне" прысвечана 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас экскурсіі да помніка загінулым аднавяскоўцам хлопцы прыбралі тэрыторыю каля помніка, успомнілі загінулых аднавяскоўцаў.

Цікава прайшоў вусны часопіс "Беражыце свой заўтрашні дзень!" і конкурс малюнкаў "Хай заўсёды будзе сонца".

Спартыўнымі гульнямі і экалагічнай прагулкай скончыўся 13-ы дзень у аздараўленчым лагеры. І ў самым канцы была праведзена хвілінка бяспекі "Сіла ветру".

Раздзелы сайта