Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.06.24

Сённяшні дзень у аздараўленчым лагеры прысвечаны дружбе

Дэвіз дня:

Шмат драйву, шмат стылю –

Шмат мегапазітыву.

Пасля ранішняй зарадкі і смачнага сняданку прайшла хвілінка здароўя "Падзяліся ўсмешкай сваёй". Далей хлопцы паглядзелі мультфільм пра сяброў, падзяліліся ўражаннямі ад убачанага. Потым прайшоў конкурс на адкрытым паветры "Малюнак на асфальце - мой сябар". Затым прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах. Гадзіна рухомых гульняў прайшла на адкрытым паветры. Атрадныя мерапрыемствы пачаліся з конкурсу малюнкаў, затым прайшоў спартыўны конкурс "Дакладна ў мэту", а пасля яго спартыўная віктарына "Стадыён нечаканасцяў". Пасля сытнага абеду прайшла віктарына "Кніга-лепшы сябар". Наш атрадны дзень скончыўся вырабам сюрпрызаў-пажаданняў "Усяго табе добрага, мой верны мілы сябар". Прайшла хвілінка бяспекі "Як паводзіць сябе падчас навальніцы".

Раздзелы сайта