Дэвіз дня:
Колькі ў сонца яркіх прамянёў
Столькі ў нас клопатаў і задум.
"Як не атрымаць сонечны ўдар?" На гэтае пытанне хлопцы адказалі на хвілінцы здароўя, з якой пачаўся чарговы дзень у аздараўленчым лагеры. Пасля зарадкі і сняданку ўдзельнічалі ў інтэлектуальным спаборніцтве "Свая гульня", у майстар-класе "Парад прафесій", гулялі ў шахматы і шашкі, рухомыя гульні, спявалі песні. Пасля абеду і дзённага сну адбыўся эканамічны батл "Першынство знаўцаў", конкурс апавяданняў і малюнкаў "Маё любімае сяло ў будучыні". Таксама ў гэты дзень дзеці наведалі сельскую бібліятэку, дзе змаглі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі.
Заключным мерапрыемствам дня стала хвілінка бяспекі "Пешаход у слухаўках-гэта небяспечна!"




