Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.06.24

У аздараўленчым лагеры сёння дзень навукі

Дэвіз дня:  Навука нас вядзе наперад.

Дае нам да ведаў палёт.

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет кветак. Адгадвалі загадкі аб колерах, знаходзілі іх на малюнках. Затым заняліся вырабам адвесаў для праверкі вертыкальнасці сцен. Ужылі вырабленыя прыборы на практыцы, засталіся задаволеныя новымі ведамі.

На пасяджэнні клуба "Юных алхімікаў" вучні пагрузіліся ў займальны свет хіміі. Паглядзелі цікавыя эксперыменты, паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў.

Потым дзеці адправіліся на экскурсію, каб сабраць прыродны матэрыял для стварэння букетаў і касцюмаў. Праца была цікавай, творчай. Касцюмы атрымаліся арыгінальнымі, спадабаліся ўсім.

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы "На старт, увага - марш!" прайшлі весела і цікава. Дзеці паказалі спрыт, цягавітасць, уменне змагацца за перамогу.

Хвілінкай бяспекі "Першая дапамога пры ўкусах, ударах і апёках" завяршыўся яшчэ адзін дзень працы аздараўленчага лагера.

Раздзелы сайта