Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.06.24

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны бяспецы

Дэвіз дня:

Бачыць свет

прывыклі людзі

Белым, жоўтым, сінім, чырвоным.

Хай жа ўсё вакол нас будзе

Дзіўна выдатным.

Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя "Асцярожнасць і ўважлівасць - наша бяспека". Тут дзецям чарговы раз нагадалі аб асноўных правілах паводзін у лагеры і ў побыце. Потым навучэнцы паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў па ПДР.

У блоку спартыўных мерапрыемстваў былі рухомыя гульні, піянербол, тэніс, шашкі, шахматы. Кожны знайшоў занятак па душы.

Падчас віктарыны "Адзін дома. Сігналы трывогі" ўспомнілі, віды сігналаў трывогі і парадак дзеянняў у кожнай канкрэтнай сітуацыі.

Музычная гадзіна "Калі ўсім весела" падарыла дзецям яркія эмоцыі. Тут трэба было адгадваць песенныя кампазіцыі, удзельнічаць у караоке, разгадваць музычныя крыжаванкі.

Далей рабят чакалі гульнявая праграма "Марафон сапраўдных выпрабаванняў" і квэст-гульня "Лета! Ах, лета!" па правілах бяспечных паводзін на канікулах.

Таксама, сёння кінавідэапракат прадэманстраваў відэафільмы па правілах бяспечных паводзін і цікавы мультфільм.

Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Запалкі дзецям не цацка".

Раздзелы сайта