Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.06.24

Сёння ў аздараўленчым лагеры дзень падарожжаў і прыгод і Сусветны дзень ветру

Дэвіз дня:  трымацца разам,

каб не здзьмула!

Пасля смачнага сняданку і хвілінкі здароўя "Як засцерагчыся ад кляшчоў" хлопцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "у кожным малюнку сонца". Малюнкі на асфальце атрымаліся яркімі і прыгожымі.

"- Што мы Радзімай клічам?", "Радзіма-гонар мой" - вершы на такія тэмы гучалі ў конкурсе вершаў "О, край родны, край сэрцу мілы".

На фарміраванне цікавасці да чытання, далучэння падрастаючага пакалення да чытання твораў класічнай літаратуры была накіравана літаратурна-гульнявая праграма "Вецер, вецер! Ты магутны..."

Весела прайшла гадзіна рухомых гульняў і эстафета з абручамі і мячамі "перакаці поле". З хлопцамі была праведзена гутарка " Алімпійскі рух. Дасягненні беларускіх алімпійцаў".

Шмат эмоцый выклікала феерычнае "Шарляндыя-пузырляндыя".

Успомніць прадметы народнага побыту даўней дапамагло падарожжа "Таямніцы музейных прадметаў".

Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Арыентуемся ў лесе" і калейдаскопам нацыянальных гульняў на свежым паветры "Мы не будзем сумаваць".

Раздзелы сайта