Падчас хвілінкі здароўя "Прастудныя захворванні летам" хлопцы паўтарылі правілы захавання здароўя летам.
Потым адправіліся на экскурсію "Што скажуць нам дрэвы?" і ўспомнілі, якія дрэвы і хмызнякі растуць у нашым краі.
Рухомыя гульні сабралі хлопчыкаў і дзяўчынак у спартыўнай зале.
Шмат эмоцый выклікала квэст-гульня "Круіз па Акіяніі", якая скончылася акварэльным фэнтэзі"на грэбні хвалі".
Таксама, дзеці былі запрошаны ў Сорагскі ДК на сустрэчу з участковым інспектарам Анішчанка М.М. і старшынёй Сорагскага с/с Жэнжэўскм А.Л. Яны нагадалі дзецям аб правілах бяспечных паводзін летам на вадзе, на дарогах, аб пажарнай бяспекі, аб забароне наведвання закінутых аб'ектаў.
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Дарога, знакі".





