Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.06.24

Першы дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад дэвізам "Добры дзень, лагер, добры дзень, сябар, добры дзень, яркі свет вакол!"

Пасля ўрачыстай лінейкі "Нашы сімвалы - наш гонар" дзеці прайшлі навучанне мерам бяспечных паводзін падчас наведвання аздараўленчага лагера.

Выхаванню пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, пачуцця любові і павагі да сваёй краіны спрыяла пазнавальная віктарына "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь".

Займальна прайшлі спартыўныя мерапрыемствы і гульні на свежым паветры.

Конкурс мадэльераў "Летні галаўны ўбор-2024" спрыяў развіццю фантазіі і ўвасабленню нестандартных ідэй.

Цікава прайшла гадзіна зносін "Казка пра тое, што бывае, калі людзі правілы не ведаюць". Дзеці чыталі казку па ролях, абмяркоўвалі.

Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Адзенне па надвор'і".

Раздзелы сайта