Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.24

Працягвае працу аздараўленчы лагер "Сонейка"

Наш дзень пачаўся з прыходам у групу, з сяброўскіх прывітанняў, мы засумавалі адзін без аднаго. Пасля ранішняй зарадкі і смачнага сняданку хлопцы разам з настаўнікам гісторыі правялі інтэлектуальна-пазнавальную гульню "Кола гісторыі". Успомнілі такіх гістарычных асоб нашага рэгіёна як Анастасія Слуцкая і Сафія Слуцкая, іх працы і подзвігі ў імя Случчыны, роднай зямлі, народа. Затым сярод навучэнцаў прайшло спартландыя "Будзь першым!" Мы добра правялі час. Што можа быць лепш рухомых гульняў! Па запрашэнні ДК наведалі прадстаўленне лялечнага тэатра. Гэта так выдатна! Усе дзеці любяць лялькі. Гэта неад'емны атрыбут нашага дзяцінства. Пасля сытнага абеду прайшлі гульні на свежым паветры. На гадзіне "Еш на здароўе" дзеці даведаліся шмат новага аб смачнай і здаровай ежы. На занятках па інтарэсах дзеці заняліся творчасцю. Выдатныя атрымаліся малюнкі! Пасля поўніка прайшла хвілінка бяспекі "Мабільнік: інструкцыя бяспекі". У 15.00 дзеці адправіліся дадому.

 

Раздзелы сайта