Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.24

Сёння ў аздараўленчым лагеры была арганізавана гульнявая праграма "Калі свавольства становіцца злачынствам"

Дзеці ўспаміналі сітуацыі, якія здарыліся ў іх жыцці, калі свавольства дзяцей абгортвалася бядой. Вучні яшчэ раз паўтарылі правілы бяспечных паводзін. Затым дзецям для ўмацавання былі прапанаваны рухомыя гульні ў спартыўнай зале. Перад абедам адбылася віртуальная экскурсія "Сем цудаў Беларусі". Навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў пра сваю Радзіму, пераканаліся, што беларусам ёсць чым ганарыцца, і што кожны можа ўнесці свой уклад у развіццё краіны. 2024 год у Беларусі - гэта год якасці. Падчас правядзення гульні-віктарыны "На што выдаткаваць жыццё" дзеці зрабілі свой правільны выбар: працаваць і ўмацоўваць мір і дабрабыт на роднай зямлі. Пасля хвілінкі бяспекі "Хваробы брудных рук" дзеці адправіліся дадому.

Раздзелы сайта