Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.24

Дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка " традыцыйна пачаўся з ранішняй зарадкі

Пасля сняданку дзеці прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "У краіну бяспекі", дзе разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, распавядалі пра свае дзеянні ў экстранай сітуацыі.

На фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве "Планета спорту" дзеці спаборнічалі ў розных спартыўных конкурсах, пагулялі ў валейбол і "выбівалы". Атрымаўшы зарад бадзёрасці і пазітыву з энтузіязмам схадзілі на абед.

Пасля абеду прадстаўнікамі Мінаблкінавідэапракату быў арганізаваны прагляд мультфільма.

У конкурсна-гульнявой праграме "Прырода-твой дом, не смей смеціць у ім" дзеці ў гульнявой займальнай форме пазнаёміліся з навукай экалогіяй і экалагічнымі паняццямі, пранікліся пачуццём адказнасці за лёс планеты Зямля ў цэлым, атрымалі ўяўленні аб правілах паводзін пры ўзаемадзеянні з прыродай.

Пасля былі гульні на свежым паветры, дзе дзеці атрымалі магчымасці пабегаць і павесяліцца, балазе надвор'е сёння спрыяльнае.

Скончыўся дзень хвілінкай здароўя "Правілы асабістай гігіены".

Раздзелы сайта