Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.03.24

Сёння 2 сакавіка, у гэты сонечны вясновы дзень, вучні прыйшлі ў школу каб з цікавасцю і задавальненнем прыняць удзел у шэрагу мерапрыемстваў

У віктарыне "Cакрэты, якія захоўвае прырода" дэвізам былі словы: "Мы - сябры прыроды".
Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, дзяліліся сваімі ведамі, уражаннямі, сакрэтамі аб прыродзе. Яны сфармулявалі нормы і правілы паводзін у прыродзе і падчас выканання тэсту праверылі, як умеюць абараняць прыроду.

Матэрыял віктарыны спрыяў развіццю пазнавальнай актыўнасці школьнікаў, выхаванню любові да Радзімы, патрыятызму, беражлівых адносін да прыроды роднага краю.
Дзеці любяць прыроду, ганарацца сваёй рэспублікай і народам, якія шмат робяць для захавання расліннага і жывёльнага свету.

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. У сувязі з гэтым для навучэнцаў быў праведзены вусны часопіс "Бяда, якую нясуць наркотыкі". Мэта мерапрыемства - прапаганда здаровага ладу жыцця, папярэджанне распаўсюджвання наркаманіі сярод навучэнцаў.

Навучэнцы былі праінфармаваныя аб медыцынскіх і сацыяльных наступствах ўжывання наркатычных сродкаў, юрыдычнай адказнасці за дзеянні, звязаныя з наркотыкамі.

Раздзелы сайта