Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.23

Пачаў працаваць аздараўленчы лагер "Планета Восень"

У 8.00 дзеці прыйшлі ў лагер і там пазнаёміліся з распарадкам і рэжымам працы, правіламі бяспекі. Пасля хвілінкі здароўя дзеці пайшлі на сняданак і смачна паелі. Пасля адбылося адкрыццё лагернай змены. Былі праведзены забаўляльна-развіваючыя мерапрыемствы. Дзеці прайшлі кастынг на выкананне ўсіх роляў у восеньскай казцы "Рэпка", а затым паказалі нам прадстаўленне. Выдатна выканалі свае ролі: Рэпка - Жэня Майлычка, дзед - Максім Саратокін, Бабка - Аляксандра Жук, унучка - Валерыя Гаўрылавіч, Жучка - Павел Ралько, Мышка - Вячаслаў Давыдоўскі. Затым дзеці актыўна адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах.

Абед прынёс прыліў сіл. Прагледзелі кіналекторый па тэме "Мы за бяспечныя канікулы". Пасля падвячорку прайшла хвілінка бяспекі "Правілы бяспекі ў транспарце і грамадскіх месцах". У 15.00 дзеці сышлі дадому.

Раздзелы сайта