Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.06.23

Дэвіз дня "Усім вам, хто вынес тую вайну - паклон і памяць пакаленняў"

Падчас мерапрыемства кінамарафон "Глядзі і памятай" дзеці ўспомнілі фільмы пра Вялікую Айчынную вайну, пра герояў-піянераў.

Затым у праграме "Мы рады лету!" былі праведзены розныя віктарыны і конкурсы, таксама актыўна абмеркавалі правілы паводзін на дарогах, на вадаёмах, падчас навальніцы.

Актыўныя спартыўныя гульні змяніла гульня па абмеркаванні правоў дзіцяці. Вучні прымацоўвалі да дрэва правоў і жаданняў яблыкі з правамі і жаданнямі, даказвалі, чаму яны так лічаць.

Каля помніка загінулым воінам у гады вайны быў невялікі мітынг у гонар Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, дзеці ўсклалі кветкі.

Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі.

Раздзелы сайта