Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.06.23

Сённяшні дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка" прайшоў пад назвай "Маршрутамі памяці - маршрутамі Перамогі"

У пачатку абавязкова была праведзена зарадка, на якой дзеці выдатна размяліся і падрыхтаваліся да маючых адбыцца актыўных справах. Адным з запамінальных мерапрыемстваў было анлайн-падарожжа "Маршрутамі Перамогі. Маршрутамі "Цягнікі Перамогі". Дадзенае мерапрыемства было цікава не толькі дзецям, але і самім педагогам. Далей па курсе была конкурсная праграма "Ці ведаеш ты пра герояў Беларусі?" Актыўнасць дзяцей часам здзіўляе. На пытанні дружна адказвалі, а затым пазнаёміліся з кнігай "Памяць". Абавязковым атрыбутам кожнага лагернага дня з'яўляюцца гульні на свежым паветры. У канцы дня была праведзена хвілінка бяспекі "Правілы паводзін пры пажары".

Раздзелы сайта