Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.06.23

Дэвіз дня "Здаровы я - здаровая краіна"

У гульнявой форме прайшло мерапрыемства "Сакрэты здароўя". У народзе кажуць: "Здароваму - усё выдатна!" Здаровы чалавек прыгожы і прыемны ў зносінах, лёгка пераадольвае цяжкасці, умее вучыцца, працаваць і адпачываць.

У ходзе мерапрыемства дзеці падарожнічалі па станцыях "Азбука здароўя", "Спартыўная", "Вітамінавая", "Медыцынская". Яны складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, складалі словы, звязаныя з ЗОЖ. Нагадалі дзецям, што 14 чэрвеня - Сусветны дзень донара крыві.

Падчас прагулкі навучэнцы пазнаёміліся з гаючымі ўласцівасцямі раслін, удзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве "Мар! Дзейнічай! Перамагай!"

На хвілінцы бяспекі "Нас не правядзеш!" дзеці паўтарылі правілы бяспекі паводзін з незнаёмымі прадметамі на вуліцы і ў доме.

Раздзелы сайта