Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.06.23

Свята заканчэння школы і пачатку новай дарослай жыццёвай пары прайшло для выпускнікоў нашай школы. Учорашнія адзінаццацікласнікі атрымалі атэстат аб заканчэнні школы

З заканчэннем школы, бесклапотнага дзяцінства і шумных пераменаў, а таксама з добрымі вынікамі экзаменаў выпускнікоў павіншавала дырэктар школы Юрэвіч Ірына Міхайлаўна. Цёплыя і добрыя пажаданні гучалі ад гасцей свята, настаўнікаў, бацькоў, першага настаўніка, класнага кіраўніка.

Выпускны вечар - гэта апошняе свята дзяцінства і першы крок у новае, дарослае, жыццё. На парозе гэтага вялікага жыцця кожны выпускнік поўны надзей і жаданняў, кожны ўпэўнены, што здолее заваяваць увесь свет. Гэты дзень увойдзе ў асабістую гісторыю як першы дзень новага жыцця. Але нельга забываць і пра той шлях, які ўжо прайшлі. Цяпер, знаходзячыся на вялікім жыццёвым скрыжаванні, важна азірнуцца назад, каб ацаніць увесь мінулы вопыт і веды, паглядзець наперад, каб паспрабаваць убачыць магчымыя перспектывы.

Удачы вам, шанцавання, новых дасягненняў, шчасця і поспехаў у далейшым жыцці!

Раздзелы сайта