Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.06.23

Сённяшні дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад дэвізам "Беларусь - мая Радзіма"

Дзеці паглядзелі фільм пра Беларусь, адказалі на пытанні віктарыны "Мая маленькая радзіма".

Падчас гульнявой праграмы "Падарожжа ў Загадайкіна" навучэнцы адгадвалі беларускія загадкі, складалі прыказкі. Паспаборнічалі ў адгадванні рэбусаў пра Беларусь.

Цікавасць выклікала прэзентацыя аб незвычайных месцах у в. Сорагі: Мір-гара і Ўсмешлівы камень, Камень-слядок, Белае балота.

А потым дзяцей чакаў стадыён і займальныя спартыўныя спаборніцтвы.

У заканцэнні дня вучні праслухалі інфахвілінку "Асабістая гігіена".

Раздзелы сайта