Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.06.23

Сёння ў школе пачаў працу аздараўленчы лагер "Сонейка"

Пасля ўрачыстага адкрыцця рабят чакаў занятак у "Школе асцярожнасці", дзе яны паўтарылі правілы бяспечных паводзін, адказвалі на пытанні віктарыны "Бяспечныя канікулы". Далей усіх чакала забаўляльная праграма "У кругу сяброў", гульні на свежым паветры, заняткі па інтарэсах. Дзеці наведалі бібліятэку, дзе азнаёміліся з кніжнымі навінкамі. На хвілінцы бяспекі "Адзенне па надвор'і" пагаварылі аб мерах абароны ад сонечных апёкаў, аб неабходнасці мець галаўныя ўборы.

Раздзелы сайта