Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.05.23

Сёння для вучняў 1-8 і 10 класаў прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

Па традыцыі ў гэты дзень у школе сабраліся педагогі ўстановы, навучэнцы і іх бацькі.

Падчас свята былі падведзены вынікі навучальнага года. За гэты час навучэнцы змаглі шмат чаго дамагчыся, шмат у чым атрымаць поспех. Лепшым навучэнцам былі ўручаны граматы за добрую вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы.

Са словамі віншавання выступіла дырэктар школы Ірына Міхайлаўна Юрэвіч. Яна пажадала ўсім здароўя, вясёлых і бяспечных канікул, добрага і цікавага адпачынку, станоўчых эмоцый, знайсці новых сяброў і не забыцца старых і з радасцю прыйсці ў школу на будучы год!

 

Раздзелы сайта