Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.03.23

Засталося ўсяго некалькі дзён да закрыцця лагера, таму дзецям, якія не паспелі яшчэ праявіць сябе трэба пастарацца

Сённяшні дзень атрымаўся вельмі кантрасным. Пачалося ўсё з зарадкі, на якую дзеці самі клікалі выхавальнікаў, а не наадварот. Першым мерапрыемствам, якое сустрэла дзяцей была гульня "Загадкі Небаліта". Тэматыка гульні здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне і ўсё ў гэтым духу. У канцы дзеці нават самі паспрабавалі скласці вершы, выбраўшы за аснову свой любімы гародніна або фрукт. Далей прайшоў конкурс малюнкаў "Па слядах вясновых фарбаў". Усе праявілі ў поўнай меры свае творчыя здольнасці. Затым па плане быў кіналекторый "Мульці–пульці". Усе мы любілі і любім глядзець мультфільмы, а ў дзяцінстве – гэта не проста мульцікі, гэта цэлы свет. Казачны, маляўнічы, нязведаны і трохі палохалы ад невядомасці. Але менавіта гэта дазваляе марыць і развіваць фантазію. У заключэнне, перад сыходам хлопцаў дадому, была праведзена хвілінка бяспекі "Я і мае віртуальныя сябры".

Раздзелы сайта