Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.03.23

Вось і прайшла, можна сказаць, палова школьнага аздараўленчага лагера, але сумаваць не даводзіцца

Чацвер павітаў усіх сонечным "добрай раніцай". Таму зарадка, якая абавязкова праводзіцца кожны дзень, прайшла хутка і незаўважна. Хвілінка здароўя сёння вельмі важная для абмеркавання, бо яна носіць назву «Гартаванне сонцам, паветрам, вадой». Па вучням было відаць, што яны досыць зацікаўлены дадзенай тэмай, таму пытанні ад іх так і сыпаліся, але выхавальнікі без натугі і з задавальненнем адказвалі на гэтыя пытанні. Па іх нават відаць было, што яны толькі рады дапамагчы дзеткам разабрацца ў гэтым пытанні. Мерапрыемствы, якія былі сёння носяць патрыятычны характар, бо гэта таксама важна. Першым было мерапрыемства "У пошуках дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь". Тут прысутнічалі і загадкі, і рэбусы, і крыжаванкі, увогуле за ўсё па трохі, але ў меру, сумна дакладна не было. Пасля прайшло спартыўнае мерапрыемства "У пошуках музы". І зорачкай сённяшняй праграмы стаў патрыятычны квэст "Служу Рэспубліцы Беларусь". Назва гаворыць сама за сябе, хлопцам вельмі спадабалася. Затым, як звычайна, гульні на свежым паветры і вядома ж пасяджэнне клуба «Юны інфарматык». Скончыўся гэты насычаны і цікавы дзень хвілінкай бяспекі "Запалкі дзецям не цацка".

Раздзелы сайта