Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.23

Другі дзень працы аздараўленчага лагера "Cонейка" традыцыйна пачаўся з зарадкі

Вельмі цікавым і пазнавальным быў бібліятэчны час "Cкарбы знойдзеныя і не знойдзеныя". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення кнігі, павандравалі ў часе разам з віртуальнымі героямі. Разгадваючы крыжаванкі, рэбусы, жартоўныя загадкі прадэманстравалі свае веды аб казачных героях.

Падчас мерапрыемства "У адной звычайнай школе, а можа і не школе" дзеці папрысутнічалі на жартоўных школьных уроках, вырашалі займальныя задачы, адгадвалі каму з літаратурных герояў належаць СМС-кі, удзельнічалі ў віктарыне па гісторыі.

У спартыўнай зале дзецям прадставілася магчымасць паспаборнічаць у сіле, спрыту і гнуткасці.

Дзень скончыўся хвілінкай бяспекі "Выкананне правілаў дарожнага руху".

Раздзелы сайта