Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.23

Сёння ў мэтах выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця любові да сваёй Радзімы, яе гераічнага мінулага, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, з навучэнцамі 1-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?", прысвечаны 80-й гадавіне трагедыі ў Хатыні, сімвалу ўсіх спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны

Навучэнцы пачатковых класаў здзейснілі віртуальную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс «Хатынь», даведаліся пра трагедыю гэтай вёскі, пра гора, якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна.

Класныя кіраўнікі ў даступнай і нагляднай форме, з выкарыстаннем тэматычных прэзентацый, відэаролікаў з музычным суправаджэннем, яшчэ раз расказалі навучэнцам аб гісторыі Хатынскай трагедыі, здзейснілі віртуальныя экскурсіі па мемарыяльным комплексе «Хатынь». Затаіўшы дыханне, навучэнцы слухалі гісторыю знішчэння мірных жыхароў Хатыні. Асабліва іх узрушыў лёс Іосіфа Камінскага, які стаў правобразам галоўнай скульптурнай кампазіцыі мемарыяла – «Непакораны чалавек».

 

Раздзелы сайта