Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.01.23

З 23 студзеня 2023 года на тэрыторыі Мінскай вобласці стартуе прафілактычная акцыя «Сябруем з законам!»

Акцыя праводзіцца ў мэтах прыняцця дадатковых мер па павышэнні бяспекі дзяцей, фарміравання ў іх усвядомленых законапаслухмяных паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, прышчаплення ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення іх да здаровага ладу жыцця, прапаганды адказнага бацькоўства, арганізацыі растлумачальнай работы, накіраванай на забеспячэнне грамадскай бяспекі на тэрыторыі Мінскай вобласці, прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.

Тэрмін і парадак правядзення акцыі: з 23 студзеня па 3 сакавіка 2023 года ў 3 этапы:

1 этап: арганізацыйны (з 23 студзеня па 29 студзеня 2023 года), падчас якога распрацаваць і зацвердзіць рэгіянальныя планы правядзення акцыі, размеркаваўшы абавязкі па выкананні мерапрыемстваў плана;

2 этап: асноўны (з 30 студзеня па 26 лютага 2023 года), падчас якога рэалізаваць мерапрыемствы плана;

3 этап: заключны (з 27 лютага па 3 сакавіка 2023 года), падчас якога падвесці вынікі правядзення акцыі, даць ацэнку выніковасці яе правядзення.

Раздзелы сайта