Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.12.22

Вось і падышла да завяршэння праца аздараўленчага лагера "Сонейка"

Пасля агульнага збору быў праведзены інструктаж па правілах бяспечных паводзін. Пасля зарадкі дзеці адправіліся на сняданак. Затым выхавальнікі правялі хвілінку здароўя "Правілы паводзін на лёдзе".

Таксама, прайшла хвілінка чытання. Дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра зіму. Гучалі вершы М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы. "Здароў марозны, звонкі вечар..." Хто не памятае гэтыя радкі м. Багдановіча!

Затым прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Твой рэжым дня на вакацыях". Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне "Цуды на Каляды", дзе адгадвалі загадкі шарады на тэму навагодніх святаў.

Пасля смачнага абеду прайшло спартыўнае мерапрыемства "Моцныя, спрытныя, смелыя". Далей былі гульні на свежым паветры і заняткі па інтарэсах. Пасля падвячорку прайшла хвілінка бяспекі "Мы ідзем дадому". Ура, канікулы!

Раздзелы сайта