Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.11.22

У нас у школе прайшоў Урок мужнасці па тэме "Мы - армія краіны, мы - армія народа" (да 105 гадавіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)

Удзельнікамі ўрока былі госці: ветэран Узброеных Сіл, член Слуцкай раённай арганізацыі ім. маршала Г. К. Жукава грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Фурманаў Мікалай Аўрамовіч, кадравы афіцэр вайсковай часці Слуцкага гарнізона лейтэнант Чурляеў Антон Ігаравіч, галоўны спецыяліст раённага камітэта ГА" БРСМ " Чайкоўская Марына Вітальеўна.

Мерапрыемства праходзіла на фоне дэманстрацыі кадраў з гісторыі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі і Узброеных Сіл РБ. Фурманаў Н. А. у сваім выступе распавёў пра значэнне Чырвонай Арміі ў часы Савецкага Саюза і аб Узброеных Сілах РБ.

Перад вучнямі выступіў лейтэнант Чурляеў А.І., які распавёў аб ваеннай акадэміі і аб службе ў войску. Вучні з цікавасцю слухалі гасцей, задавалі пытанні, самі выступамі з патрыятычнымі вершамі. Членам ГА "БРСМ", навучэнцам 10 і 11 класаў Чайкоўская М.В. уручыла білеты і значкі, выступіла з найлепшымі пажаданнямі.

Урок прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы. Вучні атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Раздзелы сайта