Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.11.22

Непрыкметна праляцелі дні ў аздараўленчым лагеры "Сонейка"

Суботні дзень быў насычаным і цікавым. Выхаванцы паўдзельнічалі ў гульні "Быць здаровым - здорава". Падарожнічалі па станцыях "Азбука здароўя", "Спартыўная", "вітамінавая", "Медыцынская". Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і словы з літар пра здароўе, пра карысць вітамінаў.

Потым дзеці памераліся сілай і спрытам у спартыўнай гульні "Моцныя і смелыя, спрытныя, ўмелыя". Здзейснілі віртуальнае падарожжа па гістарычных помнікаў Беларусі. З задавальненнем патанчылі пад любімыя трэкі. Пагулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры.

Перад сыходам дадому была праведзена хвілінка бяспекі "Стань больш прыкметным у цемры". А яшчэ рабяты атрымалі падарункі.

Раздзелы сайта