Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.11.22

Дзень 3 лістапада ў аздараўленчым лагеры быў насычаны падзеямі

Пасля ранішняй зарадкі і смачнага сняданку хлопцы чыталі часопіс "Юны выратавальнік", хадзілі на экскурсію ў школьную майстэрню.

У дзень нараджэння Я.Коласа цэлы шэраг мерапрыемстваў быў прысвечаны класікам беларускай паэзіі: дзеці гулялі ў паэтычнае "Поле цудаў", адказвалі на пытанні віктарыны па творах любімых аўтараў, чыталі вершы.

Пасля абеду наведалі сельскі дом культуры, дзе з задавальненнем слухалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падрыхтаваную работнікамі бібліятэкі і вучнямі нашай школы.

Пасля гульняў на свежым паветры займаліся творчасцю, разгадвалі сканворды, чыталі.

Перад сыходам дадому паўтарылі правілы дарожнага руху на хвілінцы бяспекі.

Раздзелы сайта