Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.06.22

Заканчваецца трэці тыдзень работы аздараўленчага лагера "Сонейка"

Падзець у лагеры, як звычайна, пачаўся з зарадкі. Пасля сняданку дзеці ўзгадалі аб які прайшоў дне. Затым для дзяцей была праведзена віртуальная экскурсія "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", падчас якой вучні акунуліся ў атмасферу тых гадоў і даведаліся шмат новага аб тым гераічным часу. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў на ваенна-патрыятычную тэму "Памяці герояў будзем вартыя". Выхаванцы пазнаёміліся з карцінамі беларускіх мастакоў аб Вялікай Айчыннай вайне. Так як дзень праходзіў пад дэвізам: "І памятаць балюча, і забыцца нельга", дзеці ў чарговы раз пераканаліся ў неабходнасці захавання памяць аб тым часе, каб быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, каб берагчы яе спадчына. Пасля патрыятычных мерапрыемстваў з мэтай умацавання здароўя навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у спартыўных конкурсах, прайшоў Дзень бягуна. Затым дзеці адправіліся на абед, пасля якога пагрузіліся ў моцны і здаровы сон. Скончылася праца лагера хвілінкай бяспекі "Электрычнасць - хатні чараўнік", падчас якой дзеці ўспомнілі правілы бяспечнага абыходжання з электрапрыборамі, правялі пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі займальныя досведы з электрычнасцю. Выхаванцы адправіліся дадому ў вясёлым і пазітыўным настроі.

Раздзелы сайта