Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.06.22

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад эгідай "Зробім лета карысным"

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку хлопцы ўзгадалі аб які прайшоў дне, распавялі адзін аднаму цікавыя гісторыі, правялі "хвілінку" чытання. Затым прайшла конкурсная праграма "Вясёлае дзяцінства " і інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы". Самыя актыўныя будуць адзначаны граматамі. Вясковая бібліятэка запрасіла наш атрад на мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. Дзеці даведаліся цікавыя факты з жыцця і творчасці Я. Коласа. Прагучалі вершы вялікага класіка.

Пасля абеду малыя адправіліся спаць, а старэйшыя заняліся любімымі заняткамі. Пасля падвячорку прайшла хвілінка бяспекі "Уцечка газу".

Яшчэ адзін дзень у аздараўленчым лагеры падышоў да канца.

Раздзелы сайта