Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.06.22

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад эгідай "Здаровы я - здаровая краіна"

Пасля лінейкі і сняданку прайшлі атрадныя справы. Дзеці выказалі меркаванне аб які прайшоў дне, расказалі цікавыя гісторыі. Паўдзельнічалі ў віктарыне "Сакрэты здароўя". Затым прайшла гутарка з паказам відэафільма "100-годдзе з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага". Дзеці дакрануліся да шэдэўраў класічнай жывапісу, даведаліся цікавыя факты з жыцця мастака-легенды. Затым прайшло першынство па скачках на скакалцы і вясёлыя старты. Абедзве каманды паказалі добрыя вынікі. Усе ўдзельнікі вясёлых стартаў былі адзначаны ганаровымі граматамі. Затым быў смачны абед і дужы і здаровы сон. А старэйшыя дзеці заняліся настольнымі гульнямі і заняткамі па інтарэсах. Пасля падвячорку перад адыходам дадому прайшла інфамінутка "Калі дапаможа маска?". Завяршыўся яшчэ адзін дзень у нашым летнім лагеры "сонейка".

Раздзелы сайта