Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.06.22

Працягваецца работа аздараўленчага лагера "Сонейка"

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку пачаліся нашы атрадныя справы. Прайшла гутарка "140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і народнага паэта і пісьменніка Якуба Коласа". Самым актыўным удзельнікам стала Давыдаўская Святлана. Пасля экалагічнага дэсанта прайшла спартландыя "Алімпійскія надзеі". Самым актыўным быў прызнаны Дуброўскі Улад.

Пасля смачнага абеду па законах Архімеда належыць паспаць. Што малодшая частка атрада паспяхова і ўвасобіла ў жыццё. А старэйшая частка ў гэты час захаплялася настольнымі гульнямі і гульнямі па інтарэсах.

Пасля сну і поўдніку прайшла інфамінутка "Як абараніцца ад COVID-19".

Яшчэ адзін дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка" прайшоў на хвалі радасці і пазітыву!

Раздзелы сайта