Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.06.22

У аздараўленчым лагеры "Сонейка" дзень пад назвай "Беларусь - мая Радзіма" пачаўся з зарадкі на свежым паветры

Пасля сняданку дзецям вымяралі рост і вагу, каб даведацца, наколькі да канца змены вырастуць дзеці.
Падчас гульні-падарожжа «Знаўцы малой Радзімы» дзеці адказвалі на пытанні аб роднай вёсцы, яе жыхарах, аб яе прыродзе. Дзеці здзейснілі падарожжа па Беларусі, паглядзеўшы прэзентацыю "Мая Беларусь".
Пасля гульняў на свежым паветры дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнявой праграме «Падарожжа ў Загадкіна» па станцыях «Загадкі-зморшчыны", "Казачныя героі», «Пазлы», "Загадкі-жарты".
Скончыўся дзень інфармінуткай "Асабістая гігіена".

Раздзелы сайта