Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.22

22 сакавіка-79 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў Хатыні

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі.

Трагічнай даце вёскі Хатынь у установе былі прымеркаваныя школьныя мерапрыемствы.

Для навучэнцаў 1-3-х класаў была арганізавана экскурсія ў музей. Падчас экскурсіі навучэнцам распавялі гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і аб той жудаснай трагедыі, якая спасцігла яе жыхароў.

Навучэнцы 5-7-х класаў наведалі відэалекторый "трагічны лёс Хатыні". У час мерапрыемства вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм «І будзе жыць Хатынь». У завяршэнне мерапрыемства яго ўдзельнікі абмяняліся ўражаннямі аб убачаным.

Трагедыя Хатыні-не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

 

Раздзелы сайта